Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вінаградаў знайшоўся на Акрэсьціна


Ізалятар на Акрэсьціна.
Ізалятар на Акрэсьціна.

Жонка Паўла Вінаградава, не сустрэўшы мужа каля ізалятара, вярнулася дадому і пачала тэлефанаваць у РУУСы, шукаць дзе ён.

Тут ёй патэлефанаваў міліцыянт і паведаміў, што Павал пасьля вызваленьня з Акрэсьціна ўвечары 2 сакавіка быў затрыманы супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС за адміністрацыйнае правапарушэньне і зноў зьмешчаны ў ізалятар да панядзелка, да суду. На пытаньне, за што і пры якіх абставінах затрымалі Вінаградава, супрацоўнік міліцыі адказаў, што ён ня ведае, бо не затрымліваў Паўла.

Жонка Вінаградава Сьвятлана выказала апасеньне, што гэта будзе ў Паўла ўжо трэцяе парушэньне. Паколькі ён за падзеі 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 4 гады, а ў верасьні 2011 году быў памілаваны, цяпер Вінаградаву могуць зьмяніць рэжым на больш жорсткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG