«У гэтым выпадку на іх [аўтараў заклікаў] могуць быць распаўсюджаныя ўсе прадугледжаныя заканадаўствам абмежаваньні, уключаючы і часовую забарону на выезд. Усе кампэтэнтныя органы, у тым ліку МУС і Дзяржпагранкамітэт, будуць у вызначаным парадку праінфармаваныя пра такое рашэньне. Акрамя таго, будуць накіраваныя адпаведныя запыты і да кампэтэнтных службаў Расейскай Фэдэрацыі ў межах двухбаковага ўзаемадзеяньня».
Падставы для пачатку такіх справаў могуць зьявіцца і тады, калі ўрад палічыць, што дзяржаве нанесеныя страты эканамічнага, палітычнага ці іміджавага характару, і зьвернецца ў пракуратуру з прапановай даць юрыдычную ацэнку дзеяньням пэўных людзей, перадае БелТА.
«Генэральная пракуратура канстатуе, што апошнім часам мы сутыкаемся з актывізацыяй дзейнасьці пэўных асобаў, якія заклікаюць замежныя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі да ўвядзеньня санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, у тым ліку санкцыяў эканамічнага характару», — сказаў Павал Радзівонаў, начальнік упраўленьня па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Генэральнай пракуратуры.