Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене пачаліся беларускія набажэнствы


Удзельнікі першага беларускага акафісту ў Вене, айцец Андрусь Абламейка
Удзельнікі першага беларускага акафісту ў Вене, айцец Андрусь Абламейка

У сталіцы Аўстрыі на просьбу мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Хрыстафор Шонбэрн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы.

Душпастарам прызначаны айцец Андрусь Абламейка. У інтэрвію Радыё Свабода сьвятар сказаў:

«З блаславеньня яго эмінэнцыі кардынала Хрыстафора Шонбэрна ў венскай царкве Сьвятой Барбары пачаліся рэгулярныя беларускія набажэнствы. Кожны панядзелак а 18-й гадзіне мы служым Акафіст да Хрыста Чалавекалюбцы. У панядзелак на гэтым тыдні Акафіст быў адслужаны ўжо другі раз. А ў наступную нядзелю, 4 сакавіка, а 18-й гадзіне ў царкве будзе адслужаная першая беларуская Боская літургія. Літургію мы пакуль будзем служыць кожную першую нядзелю месяца. Акафіст, як я ўжо сказаў, кожны панядзелак. Вена – вельмі важны для беларускай царкоўнай гісторыі горад. Некалі тут захоўваліся мошчы сьвятога Язафата да іх перавозкі ў Рым. Адрас царквы Сьвятой Барбары – Postgasse, 8. Запрашаю ўсіх ахвочых слухаць слова Божае па-беларуску».

Айцец Андрусь Абламейка цяпер вучыцца ў дактарантуры ў Міжнародным тэалягічным інстытуце ў Вене. Два разы на месяц, у другую і апошнюю нядзелі, ён даяжджае ў Прагу і служыць у праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям'яна Боскія Літургіі для праскіх беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG