Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Латвіі: У гэтым месяцы магчымае ўвядзеньне новых санкцыяў ЭЗ


Latvia -- flag
Latvia -- flag

«Яны сапраўды могуць быць уведзеныя, гэтым разам гэта сур’ёзна», — папярэдзіў Дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрыс Тэйкманіс.

Андрыс Тэйкманіс заявіў, што рашэньне пра такія санкцыі ЭЗ можа быць прынятае цягам месяца.

Прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Латвіі кажа, што санкцыі могуць закрануць бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і якія ўваходзяць у атачэньне Аляксандра Лукашэнкі.

Санкцыі могуць азначаць спыненьне сувязяў з прадпрыемствамі, значнымі для беларускай эканомікі, дадаў ён.

Паводле дыплямата, да гэтага часу Латвія не падтрымлівала ўвядзеньне эканамічных санкцыяў, улічваючы іх уплыў на жыхароў Беларусі, і цяпер таксама не зьмяніла сваю пазыцыю.

«Можа надысьці момант, калі падтрымкі ці непадтрымкі з боку Латвіі будзе ўжо недастаткова. ЭЗ можа прыняць рашэньне большасьцю галасоў. Нават калі пазыцыя Латвіі будзе процілеглая, гэтага можа быць недастаткова. Мы не падтрымалі санкцыі, і ў гэтым нашая пазыцыя не зьмянілася», — сказаў дзяржсакратар МЗС.

«Каб гэтыя санкцыі не былі ўведзеныя, Беларусь павінна вызваліць з турмы восем палітвязьняў, прадстаўнікоў апазыцыі. Ці сапраўды кожны з гэтых зьняволеных каштуе мільённых страт для беларускай эканомікі? Беларусы павінны самі пра гэта думаць», — сказаў дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрыс Тэйкманіс, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG