Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: інвэстыцыйная дамова — сакрэт для грамадзкасьці


Дзяніс Турчаняк
Дзяніс Турчаняк

Ленінскі суд Берасьця адхіліў скаргу мясцовага каардынатара руху «За свабоду» Дзяніса Турчаняка на аблвыканкам.

Актывіст скардзіўся, што аблвыканкам адмовіўся даць інфармацыю пра будаўніцтва ў гістарычнай частцы гораду.

Суд адхіліў скаргу і паведаміў, што Турчаняку спачатку трэба абскарджваць адмову аблвыканкаму ў вышэйшую выканаўчую інстанцыю. Толькі пасьля гэтага ён можа зьвяртацца ў суд.

Спадар Турчаняк хацеў, каб яму далі інфармацыю пра інвэстыцыйную дамову паміж аблвыканкамам і прыватнай фірмай «МФБ Девелопмент». Паводле гэтай дамовы фірма рэалізуе ў гістарычным цэнтры праект «Адміністратыўна-гасьцінічны комплекс па вуліцы Савецкай у Берасьці».

Дзяніс Турчаняк перакананы, што падчас будаўніцтва гатэлю будзе нанесеная шкода двум будынкам — № 43 і 45 — на вуліцы Савецкай, уключаным у дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны. Таму ён хацеў даведацца пра зьмест згаданай дамовы і пра тое, якую выгаду ад яе атрымае дзяржава.

З гэтых будынкаў у цэнтры гораду ўжо адсялілі амаль усіх жыхароў. Некаторыя пераяжджалі адсюль пасьля судовых разбораў. Ня выселілі толькі Ўладзіслава Абрамовіча, які ўжо некалькі гадоў змагаецца за сваю нерухомасьць:

«Нядаўна быў на горадабудаўнічай радзе з удзелам берасьцейскага мэра. Там разглядаўся эскізны праект, прапанаваны „МФБ Девелопмент“. Паводле гэтага праекту на месцы двух двухпавярховых будынкаў плянуецца будаўніцтва шасьціпавярховага пяцізоркавага гатэлю. Хоць напачатку паведамлялася, што паверхаў там будзе меней.
І ён задаў такое рытарычнае пытаньне, ці ня згодны я рэканструяваць гэтыя будынкі. А я яму адказаў, што згодны.

На горадабудаўнічай радзе мэр Аляксандар Палышэнкаў сьцьвярджаў, што складана знайсьці інвэстараў для рэканструкцыі гэтых будынкаў, каб адбудоўваць іх у існуючых аб’ёмах, каб гэта цалкам адпавядала заканадаўству па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

І ён задаў такое рытарычнае пытаньне, ці ня згодны я рэканструяваць гэтыя будынкі. А я яму адказаў, што згодны, што знайду і іншых зацікаўленых асобаў, якія мне дапамогуць. Гэтую згоду я пацьвердзіў і пісьмова. Зараз чакаю, што мне на гэта адкажуць».
Уладзіслаў Абрамовіч
Уладзіслаў Абрамовіч

Спадар Абрамовіч кажа, што ўсіх жыхароў дамоў 43 і 45 на вуліцы Савецкай расьсялілі з цэнтру ў аддаленыя раёны гораду. Абрамовіч жа прынцыпова вырашыў адстойваць сваё права мець кватэру ў цэнтры Берасьця.

А актывіст руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк мае намер і надалей дабівацца азнаямленьня з інвэстыцыйнай дамовай паміж «МФБ Девелопмент» і аблвыканкамам. Спадар Турчаняк кажа, што такім чынам ён рэалізуе свой абавязак бараніць гісторыка-культурную спадчыну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG