Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» аб’явіць ляўрэатаў прэміі Сьвятланы Навумавай


1 сакавіка грамадзянская кампанія «Гавары праўду» назаве прозьвішчы ляўрэатаў прэміі імя Сьвятланы Навумавай.

Вынікі галасаваньня будуць абвешчаныя ў прысутнасьці ўсіх намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, сябраў журы і прадстаўнікоў прэсы. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

У намінацыі «Журналістыка» ў шорт-ліст трапілі шэф-рэдактар газэты «Народная Воля» Сьвятлана Калінкіна, намесьнік галоўнага рэдактара «Белгазеты» Віктар Марціновіч і карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч.

У намінацыі «Аналітыка» тры кандыдатуры: рэдактар інтэрнэт-сайту «Наша думка» Валерыя Касьцюгова, экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў, аналітык і публіцыст Юры Чавусаў.

У намінацыі «Надзея» чацьвёра прэтэндэнтаў: намесьніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка, лідэр моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» Павал Вінаградаў, каардынатар кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў і актывіст руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG