Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канкурэнтамі Бяляцкага стануць Біл Клінтан і Юлія Цімашэнка


Нобэлеўскі інстытут паведамляе што на прэмію міру гэтага году намінаваны 231 чалавек.


Сярод намінантаў, у прыватнасьці, былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, былы канцлер Нямеччыны Гэльмут Коль, былая прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, Брэдлі Мэнінг — амэрыканскі ваенны, які цяпер адказвае перад амэрыканскім вайсковым судом за тое, што нібыта спрычыніўся да уцечкі дзясяткаў тысяч сакрэтных паведамленьняў на сайт WikiLeaks ды іншыя.

Шэраг эўрапейскіх інстытутаў намінавалі на прэмію міру і беларускага правабаронцу Алеся Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG