Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане настала эра "найвышэйшага шчасьця"


Туркмэнскі прэзыдэнт падчас дзяржаўнага сьвята.
Туркмэнскі прэзыдэнт падчас дзяржаўнага сьвята.

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў Туркмэністане, заявілі, што краіна ўступіла ў новую "эпоху вышэйшага шчасьця стабільнай дзяржавы” ў выніку пераабраньня прэзыдэнта Гурбангулы Бердымухамедава.

Першы тэрмін Бердымухамедава быў названы “вялікай эпохай адраджэньня”. Інаўгурацыя Бердымухамедава прайшла 17 лютага. На выбарах, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, ён атрымаў 97 працэнтаў галасоў.

У дзень сваёй інаўгурацыі Бердымухамедаў таксама абвясьціў амністыю зьняволеным, аднак іх колькасьць не паведамляецца. Масавыя акцыі памілаваньня праводзяцца ў Туркмэністане ад 1999 году, калі краіна адмовілася ад прымяненьня вышэйшай меры пакараньня. У 2002 годзе на волю выйшлі больш як 16 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG