Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьменшыць рызыку хваробы Альцгаймэра


Прычыны хваробы Альцгаймэра не зусім вядомыя, але, як мяркуюць дасьледчыкі, уключаюць у сябе як генэтычныя праявы, так і фактары навакольнага асяродзьдзя.

Вось некаторыя парады, якія вы можаце скарыстаць, каб перадухіліць разьвіцьцё хваробы Альцгаймэра, асабліва калі ў вас ёсьць сямейная гісторыя дэмэнцыі:

1. Спажывайце ежу зь нізкім ўтрыманьнем тлушчоў.

2. Як найменей 2-3 разы на тыдзень ешце рыбу, якая плавае ў халоднай вадзе. Яна багатая на Амега-3 тлустыя кіслоты. Гэта тунец, ласось і скумбрыя.

3. Зьменшыце спажываньне лінолевай кіслаты, якай ёсьць у маргарыне, масьле і малочных прадуктах.

4. Павялічце антыаксыданты, такія як карацінаіды, вітамін Е і вітамін С, ужываючы вялікую колькасьць цёмна-каляровай садавіны і гародніны.

5. Рабеце фізычныя практыкаваньні прынамсі 3 разы на тыдзень, каб дапамагчы палепшыць прыток крыві да мозгу.

6. Будзьце маральна і сацыяльна актыўныя на працягу ўсяго жыцьця.

7. Трымайце ваш крывяны ціск на нармальным узроўні, у ідэале гэта 115/75.

8. Ня піце шмат алькаголю. Жанчыны могуць піць толькі невялікі келіх у дзень, у той час як мужчыны могуць мець два келіхі. Крыху алькаголю карысна для шэрых клетак, але зашмат алькаголю павялічвае рызыку праблемаў з памяцьцю. Каля 25% людзей, якія пакутуюць на дэмэнцыю, мелі алькагалізм.

9. Кіньце паліць.

10. Пазбаўцеся ад лішняй вагі. Жанчыны павінны захаваць талію ня больш за 88 сантымэтраў, а мужчыны ня больш за 101 сантымэтар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG