Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пазбавіцца ад бяссоньніцы


Ці ёсьць у вас праблемы з бяссоньніцай на працягу месяца? Калі так, то вы не самотныя.

Паводле дадзеных амэрыканскага Нацыянальнага фонду сну, сымптомы бяссоньніцы ўключаюць у сябе:

• Цяжка заснуць большасьць начэй
• Прачынаецеся часта ўначы
• Цяжка пасьля ізноў заснуць
• Зарана прачынаецеся
• Не адчуваеце сябе адпачыўшым, калі прачынаецеся
• Адчуваеце стомленасьць на працягу дня або засынаеце на працягу дня
• Цяжка сканцэнтравацца
• Раздражняльнасьць

Бяссоньніца можа быць выклікана хваробай як фізычнай, так і псыхічнай. Найбольш распаўсюджаныя прычыны бяссоньніцы, не зьвязаныя з хваробамі: алькаголь, клопаты, кава, стрэс, старэньне, менапаўза. Дэпрэсія таксама зьяўляецца вельмі распаўсюджанай прычынай бяссоньніцы.

Людзі, як правіла, чым больш імкнуцца заснуць, тым больш расчараваньня і пакутаў у іх, і тым цяжэй становіцца сон. Некаторыя людзі маюць патрэбу ў сярэднім 6-8 гадзін сну ў суткі, некаторым, магчыма, спатрэбіцца толькі 4 гадзіны сну. Патрэба ў сьне таксама мяняецца з узростам.

Ёсьць некалькі парадаў, якія дапамогуць палепшыць ваш сон:

  • Пазьбягайце кафэіну, алькаголю, нікатыну перад сном.
  • Лепш каротка не засынаць на працягу дня
  • Ня ешце шмат перад сном.
  • Кладзіцеся спаць у той жа час кожны вечар.
  • Рабіце фізычныя практыкаваньне за 2 гадзіны да адыходу да сну.
  • Зрабіце камфортныя ўмовы сну.
  • Калі ў Вас ёсьць трывога перад сном, паспрабуйце пазбавіцца ад яе і настроіць сябе на добры сон
  • Выкарыстоўвайце ложак толькі для сну і сэксу
  • Перад сном можаце прыняць ванну

Калі на працягу 30 хвілін вы ня можаце заснуць, ўставайце і ідзіце ў іншы пакой і зрабіць нешта спакойнае, пакуль не адчуеце дрымотнасьць.
Калі ў вас занадта шмат клопатаў перад сном, вядзіце дзёньнік і пералічыце ўсе пытаньні, якія хвалююць вас. Такім чынам, вы перакладаеце вашы клопаты з вашых думак на паперу. І гэта дапаможа вам быць больш гатовымі да сну.

Калі ў вас бяссоньніца пасьля таго, як скарысталіся ўсімі гэтым рэкамэндацыямі, вам можа спатрэбіцца дапамога лекара. Пагаварыце з вашым доктарам, каб ён параіў найлепшы для вас прэпарат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG