22 краіны ўжо ратыфікавалі дамову, але некалькі краінаў – Нямеччына, Данія, Польшча і Чэхія – адмовіліся ад ратыфікацыі у выніку грамадзкіх пратэстаў. Апанэнты дамовы кажуць, што яна прывядзе да цэнзуры і зьнікненьня прыватнасьці ў Інтэрнэце.
Антыпірацкую дамову разгледзіць Эўрапейскі суд
Эўракамісія спыніла намаганьні па ратыфікацыі міжнароднай дамовы аб змаганьні зь падробкамі і парушэньнем аўтарскіх правоў. Дамову накіравалі ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, які мае вырашыць, ці не парушае яна правоў грамадзян Эўразьвязу.