Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве падвышэньне пэнсій адваявалі на барыкадах


Шахцёры-інваліды Ўкраіны, якія напярэдадні забарыкадаваліся ў Міністэрстве сацыяльнай палітыкі, дамагліся падвышэньня пэнсіяў.

Украінскі віцэ-прэм'ер і міністар сацыяльнай палітыкі Сяргей Цігіпка паабяцаў, што ад 1 сакавіка пэнсіі ім будуць падвышаныя на 20%.

«Нам удалося дамовіцца аб індэксацыі. Думаю, што з 1 сакавіка будзе ўжо значны крок насустрач людзям. А пасьля гэтага мы жорстка прааналізуем увесь бюджэт Пэнсійнага фонду. Я перакананы, што там рэзэрвы ёсьць», – сказаў Цігіпка на брыфінгу ў Кіеве.

Сёньня віцэ-прэм'ер працягне перамовы з гарнякамі, якія пагражаюць правесьці ўсеўкраінскі страйк у выпадку невыкананьня іх патрабаваньняў.

Напярэдадні каля 40 шахцёраў-інвалідаў запатрабавалі ў будынку Міністэрства сацыяльнай палітыкі сустрэчы зь Сяргеем Цігіпкам. Частка зь іх разьмясьцілася ў прыёмнай на першым паверсе міністэрства, а частка забарыкадавалася на адным зь верхніх паверхаў.

Асноўныя патрабаваньні шахцёраў да міністэрства – налічыць кампэнсацыі з улікам інфляцыі і зраўняць выплаты тым, хто працаваў у аднолькавых умовах, але пайшоў з працы ў розныя гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG