Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых маладафронтаўцаў судзяць у Віцебску


У судзе Віцебскага раёну ў 11.00 будуць судзіць пяцёх моладзевых актывістаў, якія 21 лютага ехалі на суд да Сяргея Каваленкі, але апынуліся ў пастарунку «за брыдкаслоўе».

Учорашнім ранкам супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну, якой кіраваў Павал Сітнік, і зь ім разам у Віцебск ехалі Раман Васільеў, Міхаіл Мускі, Зьміцер Крэмянецкі і Ўладзімер Яроменак.

Спадар Яроменак апавёў, што ўсіх затрымалі, калі міліцыянты даведаліся асабістыя дадзеныя пасажыраў і кіроўцы:

«Спачатку машыну спынілі і пачалі правяраць, нібыта не было належных дакумэнтаў у кіроўцы. Але потым, апрача ДАІ, зьявіліся міліцыянты Віцебскага РАУС, і нас адвезьлі ў пастарунак. Склалі на кожнага адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 17.1 — нібыта мы лаяліся на супрацоўнікаў ДАІ. Пасьля складаньня пратаколаў нас адвезьлі ў суд Віцебскага раёну, але працэс практычна не пачынаўся: мы заявілі хадайніцтва, што хочам наняць адвакатаў, і нас пакуль адпусьцілі».

Паводле згаданага артыкулу, маладафронтаўцам пагражае грашовы штраф або «суткі» за нібыта дробнае хуліганства. У лепшым выпадку справа можа скончыцца судовым папярэджаньнем.

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG