Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік актывіст Павал Вінаградаў


Павал Вінаградаў

Вінаградава ніхто не бачыў ад 17 гадзіны, калі ён выйшаў з офісу грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пасьля гэтага мабільны хлопца стаў недаступным.

У 18:30 у яго была заплянаваная сустрэча ў кавярні «Містраль» каля стадыёну «Дынама». За 15 хвілінаў да сустрэчы ён тэлефанаваў чалавеку, зь якім меў сустрэцца, але ў кавярні не зьявіўся, паведамляецца на сайце кампаніі «Гавары праўду».

Паводле сайту «Нашай Нівы», жонка Паўла Сьвятлана абтэлефанавала ўсе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна, але нідзе Вінаградава няма.

Павал Вінаградаўбылы палітвязень. Апошнім часам ён каардынаваў тэатралізаваныя вулічныя акцыі пратэсту «Змена», сярод якіх сёньняшняя акцыя на плошчы незалежнасьці ў Менску.

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG