Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску напісалі агульнанацыянальную дыктоўку


Паводле ініцыятывы ГА Таварыства беларускай мовы і віцебскіх актывістаў у Дзень роднай мовы прайшла агульнанацыянальная дыктоўка.

Дыктоўка 2012 года прысьвечана ўгодкам Янкі Купалы і Максіма Танка. Таму да імпрэзы было прапанавана два тэксты — абодвух клясыкаў беларускай літаратуры. У Віцебску абралі «Ліст у рэдакцыю» (замест прамовы на святкаваньні дваццацігадовага юбілею ў Беларускім дзяржаўным тэатры 23 чэрвеня 1925 году) Янкі Купалы.

Дыктоўку чытаў кандыдат філалагічных навук, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, сябар ГА ТБМ Юры Бабіч. Пісалі яе, сабраўшыся ў адным з офісным памяшканьняў гораду, паўтара дзесяткі ўдзельнікаў, якія папярэдне дамовіліся сабрацца праз сацыяльную сетку «ВКонтакте».

Пераможцаў вырашылі не вызначаць: пасьля праверкі дыктоўкі прысутныя абмеркавалі становішча беларускай мовы ў сучасным грамадзстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG