Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсек АДКБ: Беларусь купляе расейскую ваенную тэхніку па льготных цэнах


Сымбаль АДКБ
Сымбаль АДКБ

Беларусь актыўна карыстаецца пагадненьнем аб пастаўцы на льготных умовах расійскай ваеннай тэхнікі. Пра гэта заявіў генэральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа 21 лютага на прэсавай канфэрэнцыі, арганізаванай ў выглядзе тэлемоста паміж Масквой, Менскам, Астаной, Ерэванам, Кіевам і Кішынёвам.

«За 2011 год у цэлым па АДКБ рэалізавана больш як 34 кантракты ў межах гэтага пагадненьня, — паведаміў ён. — Эканамічны эфэкт, калі не памыляюся, ад такіх прэфэрэнцый склаў больш за 10 мільёнаў еўра, гэта значыць такія льготы сапраўды адчувальныя. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларусьсю вельмі інтэнсіўнае. Беларускія адпаведныя структуры актыўныя: настойлівыя ў дасягненьні тых задач, якія перад імі ставіць кіраўніцтва краіны. І вынікі ёсьць — закупкі новага ўзбраеньня, сыстэм, сумесныя распрацоўкі, праца на навуковым узроўні».

Адказваючы на пытаньне журналіста з Ерэвана, ці прапанаваў Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўваць АДКБ для вырашэньня праблем унутранай бясьпекі ці ў выпадку спробы зьмены ўлады апазыцыяй, Бардзюжа заявіў: «Лукашэнка такога не гаварыў. Гэта было не прапановай беларускага прэзыдэнта, гаворка ішла аб тым, што АДКБ трэба мець мэханізмы, якія маглі б паўплываць на становішча, калі нацыянальныя органы правапарадку не спраўляюцца з сытуацыяй, пануюць хаос, масавыя беспарадкі, марадзёрства. І калі на нацыянальным узроўні з сытуацыяй справіцца нельга, у такіх выпадках можна будзе выкарыстоўваць патэнцыял АДКБ. Але падкрэсьліваю, што не войскі, а менавіта патэнцыял, а ён розны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG