Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падараваў Праханаву кнігу пра Міцкевіча


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з расейскім пісьменьнікам, публіцыстам, галоўным рэдактарам газэты «Завтра» Аляксандрам Праханавым.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся сучасная гісторыя, інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, беларуска-расейскія адносіны, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу прэзыдэнта.

Лукашэнка падараваў Праханаву кнігу Ўладзімера Ліхадзедава «Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХIХ — пачатку ХХ стагодзьдзя». Пры гэтым кіраўнік Беларусі сказаў: «Вы ўсё больш глядзіце, я заўважыў, на расейскую культуру, усё, што зьвязана з Расеяй, а я хачу вам паказаць, што Беларусь, як і цяпер, так і тады, была скарбніцай вялікіх людзей. Адзін зь іх — Адам Міцкевіч. Да гэтага часу спрачаюцца: паляк, літовец, беларус. Ён нарадзіўся ў раёне Наваградку, і карані яго адсюль, і ён заўсёды цаніў сваю зямлю і вельмі многае зрабіў. Я ведаю, што вы вельмі добра ведаеце яго творчасьць, бо тое, чым вы, паэты, публіцысты, навуковыя работнікі, займаецеся — гэта абсалютна інтэрнацыянальна».

У сваю чаргу Праханаў сказаў, што назваў бы Міцкевіча «эўразійскім паэтам». «Таму што новая эўразійская канцэпцыя мае патрэбу ў такога роду геніі», — растлумачыў ён.

Аляксандар Праханаў — палітык і журналіст шавіністычных, імпэрскіх поглядаў, адданы прыхільнік і абаронца Аляксандра Лукашэнкі ў Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG