Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Залатым запасе»: Быкаў чытае «Сьцяну»


Чарговая залатая порцыя на сайце - найлепшыя праграмы 1997-1999 гадоў.

Тысячы тэматычных дасьледаваньняў, абмеркаваньняў вечна жывых праблемаў беларускай гісторыі, рэлігіі, культуры, якія некалі прагучалі ў кароткахвалёвым эфіры, цяпер ізноў стануць даступныя і для слухачоў Інтэрнэт-пакаленьня.

Мы пачынаем дыгіталізацыю аўдыёархіву, гэтая праца разьлічаная на некалькі гадоў, але асобныя выбраныя тэматычныя цыклі будуць выстаўляцца на сайце Свабоды ужо цяпер.

Гэтым разам дадаліся:

У «Чытальнай залі»: Васіль Быкаў. Сьцяна. Уступнае слова аўтара і начытаныя ім фрагмэнты кнігі.

«Беларускія раздарожжы»: Кірыліца і лацінка. Польская мова Віленшчыны. Беларуска-расейскія войны.

«Сымбаль Веры»: Цыкль малітваў Рыгора Барадуліна. Пошук схаваных ксяндзом Акалатовічам у Нясьвіскім фарным касьцёле каштоўнасцей. Інтэрвію з айцом Аляксандрам Надсанам з нагоды 50-годдзя службы ў Лёндане.

«Залаты запас» — вольны унівэрсітэтэт Свабоды — будзе абнаўляцца і папаўняцца штотыдня.

Сачыце, слухайце, пасылайце сябрам!

ЗАЛАТЫ ЗАПАС СВАБОДЫ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG