Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў «вырашыў кагосьці памілаваць»


Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы 20 лютага
Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы 20 лютага

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі незарэгістраваных палітычных партый прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў суразмоўцам абмеркаваць рэформу палітычнай сыстэмы ў Расеі.

Мядзьведзеў адкінуў радыкальныя прапановы апазыцыі – такія, напрыклад, як перанос даты прэзыдэнцкіх выбараў, але прызнаўся, што прапанова забараніць абірацца прэзыдэнтам больш за два разы ўяўляецца яму правільнай. Сустаршыня руху «Салідарнасьць» Барыс Нямцоў перадаў Мядзьведзеву сьпіс 37 палітзьняволеных, агучыўшы некаторыя прозьвішчы – напрыклад, Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева. Нямцоў сказаў журналістам, што ў яго склалася ўражаньне, што Мядзьведзеў кагосьці вырашыў памілаваць.

Сустаршыня незарэгістраванай Партыі народнай свабоды Ўладзімер Рыжкоў перадаў прэзыдэнту асноўныя патрабаваньні расейскай грамадзянскай супольнасьці, якія былі сфармуляваныя ў часе мітынгаў на Балотнай плошчы, праспэкце Сахарава і Бальшой Якіманцы. Асноўныя сярод іх – прыняцьцё новых законаў пра партыі, пра выбары і датэрміновыя парлямэнцкія выбары па новым заканадаўстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG