Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Помста Божая» ў Іране


Іран заяўляе, што пачаў чатырохдзённыя ваенныя вучэньні, накіраваныя на ўдасканаленьне супрацьпаветранай абароны ядзерных аб'ектаў.

У заяве, перададзенай праз афіцыйнае агенцтва ІРНА, гаворыцца, што для вучэньняў пад назвай «Sarollah» (помста Божая) былі разгорнутыя ваенныя ракеты, самалёты, зэнітная артылерыя і радары.

Вучэньні ахопліваюць вялікую плошчу – 190 тысяч квадратных кілямэтраў на поўдні Ірана. Вучэньні супалі з прыбыцьцём у Тэгеран экспэртаў МАГАТЭ, якія спрабуюць даведацца пра дэталі ядзернай праграмы Ірана, якая, як падазрае Захад, нацэленая на стварэньне ядзернай бомбы. Іран адмаўляе абвінавачваньні. Ізраіль, як сьцьвярджаюць апошнім часам заходнія мэдыі, абдумвае магчымасьць паветраных ўдараў па ядзерных аб'ектах Ірана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG