Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў сустракаецца зь лідэрамі апазыцыі


На сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі запрошаныя каля дзясятка палітыкаў, сярод іх - сустаршыні Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў і Уладзімер Рыжкоў, лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў, лідэр партыі «Народны саюз» Сяргей Бабурын, кіраўнік экалягічнага руху «Зялёныя» Анатоль Панфілаў і іншыя.

Чакаецца, што будуць абмяркоўвацца пэрспэктывы палітычных рэформаў у Расеі. Барыс Нямцоў заявіў напярэдадні сустрэчы, што мае намер нагадаць прэзыдэнту аб патрабаваньнях удзельнікаў нядаўніх мітынгаў пад лёзунгам «За сумленныя выбары».

Сяргей Удальцоў заявіў, што прапануе Дзьмітрыю Мядзьведзеву перанесьці прэзыдэнцкія выбары на год, паколькі ў цяперашніх умовах галасаваньне не будзе легітымным, бо праводзіцца па заканадаўстве, якое дыскрымінуе апазыцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG