Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вялікі брат» на БТ


Беларускія ўлады абвінавачваюць амбасаду ЗША ў Беларусі ў тым, што яна «не прызнае Вэнскай канвэнцыі».

Пра гэта гаворыцца ў чарговым «журналісцкім» расьсьледаваньні «Вялікі брат», паказаным на тэлеканале «Беларусь-1» увечары ў нядзелю. У фільме распавядаецца пра падзеі верасьня 2011 года.

У ім прадстаўнікі беларускага Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў сьцьвярджаюць, што амбасада ЗША ў Беларусі «у парушэньне беларускіх законаў і Вэнскай канвэнцыі» стварылі мабільную групу офіса бясьпекі амбасады ЗША.

Гэтая група займалася аховай амбасады, а яе чальцоў супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрымалі ў доме, які находзіцца насупраць амбасады.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных тлумачыць у фільме, што ахова дыппрадстаўніцтваў, згодна з Вэнскай канвэнцый, гэта абавязак прымаючага боку. Ён кажа, што «без усялякага сумневу прадстаўніцтвы замежных краінаў у нас добра ахоўваюцца. Больш за тое, калі па нейкіх суб’ектыўных ацэнках патрабуюцца дадатковыя меры абароны, заўсёды ёсьць магчымасьць узгадніць дадатковыя меры з МУС і органамі правапарадку».

Аднак, паводле Савіных, «амэрыканская амбасада ў Беларусі пайшла па зусім іншым шляху. Яны пачалі ствараць нейкія мабільныя начныя патрулі з ліку беларускіх грамадзянаў, апранаць іх у ваенізаваную форму, што, натуральна, поўнасьцю супярэчыць беларускаму заканадаўству».

Прадстаўнік МУС Беларусі адзначыў, што дзеяньні мабільнага патруля могуць
дзеяньні мабільнага патруля могуць быць кваліфікаваныя па адміністрацыйным артыкуле ...

быць кваліфікаваныя па адміністрацыйным артыкуле — «парушэньне ўмоваў і парадку ажыцьцяўленьня ахоўнай дзейнасьці ў РБ. Пра гэта 12 верасьня падчас рабочай сустрэчы супрацоўнікі амэрыканскай амбасады былі папярэджаны супрацоўнікамі МУС. Таксама ім было рэкамэндавана прывесьці працу офісу ў адпаведнасьць зь міжнародным правам і дзейным беларускім заканадаўствам».

Паводле Савіных, упершыню «сур’ёзную размову» прадстаўнікі беларускіх уладаў мелі на гэту тэму ў 2008 годзе.

«Прадстаўнікі амбасады з прававымі ацэнкамі беларускага боку поўнасьцІ пагадзіліся. І на даволі працяглы час мы забыліся пра лятучыя мабільныя атрады па ахове амэрыканскай амбасады. Да вялікага нашага жалю, гісторыя паўтарылася ў 2011 годзе», — заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Падрабязнасьці пазьней на сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG