Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: «Ня ведаю, што са мной тут будзе далей»


Кацярына Статкевіч перадала «Свабодзе» ліст ад бацькі палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча, які знаходзіцца ў магілёўскай крытай турме.


Кацярына атрымала ліст 18 лютага, ішоў ён два тыдні. Мяркуючы па зьмесце, бацька атрымлівае далёка ня ўсе лісты ад нас, мяркауе Кацярына.

Паводле яе, прашэньне аб памілаваньні падпісваць бацька не зьбіраецца ні ў якім выпадку, што б зь ім не зрабілі.

У Шклоўскай калёніі ён апошні месяц сядзеў у цёмнай камэры з мокрымі сьценамі, пасьля этапу ў Магілёўскую турму 10 дзён у штрафным ізалятары. Зараз знаходзіцца ў камеры, ўдзень гадзіна прагулкі ў суправаджэньні сабак, кажа Кацярына Статкевіч.




Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG