ПАХМУРНА...
...з праясьненьнямі. Часам сьнег і мокры сьнег, месцамі мяцеліца. Тэмпэратура паветра: ноччу −7 — 0, днём −5 — +1.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры «Свабоды» «Праскі акцэнт», у якім Юры Дракахруст разважае зь Віктарам Марціновічам зь Менску, Віктарам Дзятліковічам з Масквы і Камілем Клысінскім з Варшавы пра прычыны і мэты антызаходняй кампаніі ў беларускіх дзяржаўных СМІ. Таксама ў вечаровым эфіры — «Зона Свабоды», супольны праект з тэлеканалам «Белсат»: у гэтым выпуску Аляксандар Лукашук абмяркоўвае зь Юр’ем Дракахрустам, Янам Максімюком і Алесем Міхалевічам, як КДБ на загад Аляксандра Лукашэнкі будзе працаваць на парлямэнцкіх выбарах.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У паб-клюбе «Графіці» (Менск, зав. Калініна, 16) сумесны канцэрт гуртоў «Recha» і «Рэспубліка Паліна». Пачатак а 19.00.
У Мэксыцы завяршаецца нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў групы G20, у якую ўваходзяць 20 краінаў сьвету з наймацнейшымі эканомікамі.
20 лютага ― Сусьветны дзень сацыяльнай справядлівасьці. А ў ЗША ― Дзень прэзыдэнтаў.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
Нарадзіліся:
1889 — Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч.
1897 — Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч.
1903 — Леў Даватар, камандзiр кавалерыйскага корпусу, Герой Савецкага Саюзу.
1947 — Валеры Мазынскi, беларускі тэатральны рэжысэр.
Памерлі:
1810 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, асьветнік, астраном, пэдагог.
1963 — Канстанцiн Палiкарповiч, беларускі археоляг.
1963 — Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар.
1988 — Павал Каруза, беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«У гэтыя цяжкія дні для нас, амэрыканцаў, дзе б мы ні былі, трэба ісьці дарогай сацыяльнай справядлівасьці, дарогай веры, дарогай надзеі і дарогай любові да нашых суродзічаў».
Франклін Дэлана Рузвэлт, прэзыдэнт ЗША ў 1933-1945 гг.
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
«Гаварыпраўдаўцы» нагадалі пра беларускую «крывавую нядзелю»
Аляксей Міхалевіч: з КДБ — дадому
Прэзыдэнт Польшчы заклікаў да салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй