Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі любяць літоўцаў больш за беларусаў


Літоўцаў палякі любяць больш, чым суседзяў на Ўсходзе — расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў, аднак менш, чым жыхароў краін Цэнтральнай і Заходняй Эўропы.

Паводле апытаньня, праведзенага Цэнтрам грамадзкай думкі Польшчы, 37 — 44% рэспандэнтаў сказалі, што добра ставяцца да літоўцаў, харватаў, немцаў, баўгараў, грузінаў і грэкаў.

Дадзеныя апытаньня, якія публікуе агенцтва ПАП, паказваюць, што да расейцаў, беларусаў, украінцаў, габрэяў, армян, сэрбаў, эгіпцянаў, кітайцаў і віетнамцаў добра ставяцца 29-34% жыхароў Польшчы.

Лепш за ўсё палякі ставяцца да чэхаў і славакаў — 58% і 57% удзельнікаў апытаньня.

55% рэспандэнтаў прызналіся ў добрым стаўленьні да італьянцаў, 54% — да брытанцаў, 53% — да гішпанцаў і французаў, 52% — да нарвэжцаў, швэйцарцаў і вугорцаў, 51% — да швэдаў і амэрыканцаў.

Добра ставяцца да галяндцаў, аўстрыйцаў, датчанаў, бэльгійцаў, ірляндцаў, японцаў і фінаў 45-49% рэспандэнтаў.

Дасьледаваньне паказвае, што палякам хутчэй не падабаюцца, чым падабаюцца туркі, румыны, цыганы і арабы.

Апытаньне праводзіўся 5-11 студзеня, былі апытаныя больш за 1000 жыхароў Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG