«Плян прыватызацыі сфармаваны і будзе ўнесены ў панядзелак, 20 лютага, на разгляд кіраўніка дзяржавы».
У новы плян уключана 190 адкрытых акцыянэрных таварыстваў, зь якіх 133 плянуецца прадаць сёлета. 83 ААТ увайшлі ў новы плян прыватызацыі са сьпісу тых прадпрыемстваў, якія не ўдалося прадаць летась.
Начальніца ўпраўленьня ўліку і распараджэньня акцыямі фонду дзяржаўнай маёмасьці Дзяржкаммаёмасьці адзначыла: калі плян будзе ўхвалены, продаж прадпрыемстваў пачнецца ў сярэдзіне лета. «Да гэтага мы будзем праводзіць рынкавую ацэнку прадпрыемстваў», — адзначыла яна.
У 2012 годзе ўрад Беларусі разьлічвае атрымаць ад продажу дзяржуласнасьці 2,5 мільярда даляраў. Прыватызацыя — адна з умоваў крэдыту ў тры мільярды даляраў ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, перадае БелаПАН.