Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка забараніў рост камунальных плацяжоў


«Дэвальвацыі беларускага рубля і скачка цэнаў больш ня будзе,» — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей падчас гутаркі з работнікамі Баранавіцкага хлебазаводу.

«Дзяржава імкнецца падтрымаць людзей, але гэта ня значыць, што на выплату заробкаў будуць укідвацца эмісійныя грошы Мы ўжо навучаныя горкім вопытам, — сказаў Уладзімер Макей. — Сярод шэрагу іншых прычын эмісійныя грошы ў тым ліку былі прычынай таго, што ў нас адбылася дэвальвацыя рубля і падскочылі цэны. Больш такога ня будзе».

Макей паабяцаў, што ў 2012 годзе эканоміка Беларусі «выйдзе на нармальныя тэмпы росту». Ён адзначыў, што «ўжо цяпер эканоміка разьвіваецца нармальна».

Ён сказаў таксама, што Лукашэнка «катэгарычна забараніў падвышаць цэны на паслугі ЖКГ». Штогод гэта робіцца на 5 даляраў, але ня больш. Гэта трэба засвоіць», — дадаў ён.

Напярэдадні прыезду Макея ў Баранавічы на тамтэйшым заводзе «Атлант» рабочыя патрабавалі падвышэньня заробкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG