Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт атрымаў 3 гады за тое, што ня ўзяў адбіткі пальцаў у Канавалава


Суд над Русланам Сініцыным праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы.

У Віцебскім абласным судзе паведамілі, што Сініцына прызналі вінаватым у службовай халатнасьці.

Яго асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах пасяленьня.

Сініцын таксама пазбаўлены права займаць пасады, зьвязаныя з праходжаньнем службы ў органах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца экспэртна-крыміналістычнай дзейнасьцю тэрмінам на 5 гадоў.

Міліцыянт ня ўзяў у 2009 годзе адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзьмітрыя Канавалава, якога пазьней прызналі вінаватым у арганізацыі і зьдзяйсьненьні выбухаў у Менску і Віцебску.

Экспэрт ня толькі не правёў дактыляскапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку, што той прайшоў такую працэдуру раней.

Такім чынам прызыўнік ня быў правераны на датычнасьць да выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Дзьмітрыя Канавалава былі выяўленыя на выбуховым прыстасаваньні, якое не спрацавала ў 2008-м, піша Наша ніва.


Руслан Сініцын — зьлева. Фота: Nspaper.by
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG