Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 15 лютага стаўка рэфінансаваньня — 43%


Стаўка рэфінансаваньня зьнізілася на два працэнтных пункта. Зьнізіць стаўку Нацбанк вырашыў 7 лютага 2012-га.

«Зьмяншэньнестаўкі рэфінансаваньня дасьць магчымасьць зьнізіць крэдытную нагрузку на пазычальнікаў. Пры гэтым умовы па прапанаваных банкамі рублёвых укладах насельніцтва па-ранейшаму забясьпечаць істотна вышэйшую даходнасьць у параўнаньні з дэпазытамі ў замежнай валюце і чаканым узроўнем інфляцыі», — заявілі раней ва ўпраўленьні інфармацыі Нацбанку.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае пад які працэнт галоўны банк краіны пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазытах юрыдычных і фізычных асобаў і па крэдытах, якія пазычаюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.

Пра наступствы зьніжэйньня стаўкі рэфінансаваньня — пазьней на сайце «Свабоды».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG