Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 15 лютага — свабода вывазу


У 0 гадзін 15 лютага спыняецца дзеяньне пастановы Савету міністраў ад 11 чэрвеня 2011 года, якая усталёўвала абмежаваньні на вываз фізычнымі асобамі шэрагу тавараў з тэрыторыі краіны за межы мытнага саюзу і ліміты на набыцьцё паліва на АЗС.

Пастановай быў зацьверджаны пералік тавараў і нормы іх вывазу фізычнымі асобамі, пры перавышэньні якіх падлягаў выплаце спэцыяльны збор.

Абмежаваньні былі ўведзеныя ў разгар вострага эканамічнага крызісу ў краіне.

Згодна з пастановай ураду ад 11 чэрвеня 2011 году ў Беларусі быў таксама ўсталяваны ліміт на продаж фізычным асобам аўтамабільнага паліва на АЗС — не больш за 200 літраў на адзін грузавы транспартны сродак.

Таксама, згодна з зацьверджаным пералікам, ўсталёўваліся нормы для вывазу фізычнымі асобамі такіх тавараў, як ялавічына, сьвініна, цукар, мука, тытунёвыя вырабы і алькаголь. Акрамя таго быў часова забаронены вываз за межы Беларусі складанай бытавой тэхнікі (газавыя і электрапліты, лядоўні і маразільнікі), сынтэтычных мыйных сродкаў і цэмэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG