Высокія інфляцыйныя і дэвальвацыйныя працэсы сапсавалі пазыцыі Беларусі ў СНД і леглі цяжарам на насельніцтва. Калі ў канцы 2010-га беларусы былі самымі высокааплатнымі (пасьля расейцаў) на тэрыторыі постсавецкай прасторы, то ў канцы мінулага году Беларусь апынулася ў кагорты бедных краін СНД.
Мінулы год краіны СНД, як паказвае статыстыка, закончылі нядрэнна. Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі (ВУП, аб’ёмы вытворчасьці, інвэстыцыі ў асноўны капітал, абарот розьнічнага гандлю) расьлі. З другога боку, паказчыкі, рост якіх непажаданы (у прыватнасьці, інфляцыя), у многіх краінах СНД зьніжаліся.
Так, у Азербайджане цэны ў 2011 годзе штомесяц павышаліся ў сярэднім на 0,5%. У Арменіі сярэднямесячная інфляцыя ў мінулым годзе зьнізілася да 0,4%. Прыкметна прыпыніліся інфляцыйныя працэсы летась у Кіргізстане, у Казахстане інфляцыя ў 2011-м захавалася на нізкім узроўні. А ў Расеі летась удалося дабіцца рэкордна нізкай інфляцыі за апошнія 20 гадоў (у 2011-м яна там склала 6,1%).
Беларусь летась таксама дасягнула інфляцыйнага рэкорду — рост цэнаў аказаўся самым высокім, пачынаючы з 2000 году. Таму заканамерна, што па выніках 2011-га Беларусь узначаліла сьпіс краін з самай высокай інфляцыяй.
Інфляцыя ў 2011 годзе ў краінах СНД (крыніца - Статкамітэт СНД)
Высокі рост цэнаў быў зьвязаны з дэвальвацыяй, якіх у Беларусі летась было дзьве. Таму натуральна, што Беларусь летась «зарабіла» ў СНД першае месца ня толькі па ўзроўні інфляцыі, але і па велічыні дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Хоць у іншых краінах СНД назіраўся зваротны працэс — нацыянальная валюта станавілася мацнейшай.

Азербайджан | 5,6 |
Арменія | 4,7 |
Беларусь | 108,7 |
Казахстан | 7,4 |
Кіргізстан | 5,7 |
Малдова | 7,8 |
Расея | 6,1 |
Таджыкістан | 9,3 |
Украіна | 4,6 |