Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — першая ў СНД паводле ўзроўню урбанізацыі


74% жыхароў Беларусі жывуць у гарадах. Такія вынікі дасьледаваньня рэсурснага Фонду ААН у галіне народанасельніцтва.

Адмыслоўцы канстатуюць, што гэта самы высокі паказьнік на пасьлясавецкай прасторы.

Згодна са статыстыкай, у 108 раёнах краіны — а гэта звыш 90% ад усёй тэрыторыі — мае месца ўстойлівая тэндэнцыя да зьмяншэньня насельніцтва. Усё больш людзей намагаюцца зьехаць у сталіцу, дзе ўжо жыве кожны пяты беларус, альбо ў абласныя цэнтры.

Паводле дасьледаваньня, у Эўропе аналягічны працэсы найбольш характэрныя для Чэхіі і Швэйцарыі. Але ёсьць і адваротныя прыклады. Так, у Андоры, Люксэмбургу, Славеніі назіраецца так званая дэзурбанізацыя, калі насельніцтва, наадварот, намагаецца зьехаць з гораду ў сельскую мясцовасьць. Праўда, усе пералічаныя дзяржавы ўваходзяць у лік краінаў з высокім узроўнем разьвіцьця, і зарабіць на годнае жыцьцё там можна ня толькі ў мэгаполісе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG