Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС


Толькі сёньня стала вядома, што 12 лютага, прыкладна а шостай раніцы на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС адбыўся пажар.

Як паведамілі зь месца будаўнікі, загарэлася бытавое памяшканьне на ахоўнай тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі. Паводле адмыслоўцаў, папярэдняй прычынай загараньня магла стаць няспраўнасьць электрасетак абагрэву.

Ёсьць зьвесткі, што ў агні згарэла маёмасьць рабочых, якія карысталіся бытоўкамі. Папярэдне матэрыяльныя страты ад пажару ацэньваюцца прыблізна ў 10 мільёнаў рублёў. Дзеля высьвятленьня прычыны пажару створаная адмысловая камісія.

У аддзяленьні Міністэрства па надзвычайных сытуацыях па Астравецкім раёне Свабодзе паведамілі, што абышлося без чалавечых ахвяраў.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка чарговым разам заявіў, што ўзьвядзеньне першай беларускай АЭС «ёсьць скрайне важным праектам» як для Беларусі, так і для Расеі, якая амаль што цалкам крэдытуе будаўнічыя працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG