Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Полудня завялі другую крымінальную справу


Яўген Полудзень
Яўген Полудзень

Справа заведзеная паводле крымінальнага артыкула «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча».

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Павал Траўлька.

Як кажа Траўлька, у часе сьледзтва выяўлена, што былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Полудзень доўгі час атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасьці і грошы.

Яўгена Полудня затрымалі 8 сьнежня 2011 году. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле артыкула «Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». 15 сьнежня яму выставілі абвінавачаньне.

27 сьнежня палкоўнік міліцыі Яўген Полудзень указам Аляксандра Лукашэнкі быў вызвалены ад пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сілаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG