Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран просіць Беларусь дапамагчы засадзіць пусткі лясамі


Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Міхаіла Амельяновіча зь міністрам прамысловасьці, шахтаў і гандлю Ірану Мэхдзі Газанфары.

«Іранскі бок пацікавілася ў беларускіх лесаводаў, ці ёсьць у іх досьвед барацьбы з апустыньваньнем земляў і засаджваньнем такіх земляў лесам. Яны вельмі зацікаўленыя ў разьвязаньні гэтай праблемы і гатовыя стварыць неабходныя ўмовы для працы беларускіх спэцыялістаў у выпадку магчымага аказаньня дапамогі па аблясеньні іранскіх пустыняў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Амельяновіч растлумачыў, што ў Беларусі ёсьць досьвед пасадкі лясоў на землях, якія выйшлі зь сельскагаспадарчага карыстаньня, у тым ліку і на пяшчаных глебах.

Мэхдзі Газанфары таксама прапанаваў стварыць сумеснае лесагаспадарчае прадпрыемства, якое будзе займацца нарыхтоўкай і перапрацоўкай драўніны. Аб’ём інвэстыцыяў можа скласьці 50 мільёнаў даляраў, паведамляе Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG