Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейцы пратэстуюць супраць абмежаваньняў Інтэрнэту


Чэскі пратэстовец супраць падпісаньня Дамовы аб інтэрнэт-пірацтве
Чэскі пратэстовец супраць падпісаньня Дамовы аб інтэрнэт-пірацтве
Тысячы эўрапейцаў, у асноўным моладзь, карыстальнікі Інтэрнэту, выйшлі ў суботу ў многіх гарадах на дэманстрацыі пратэсту супраць плянаванага падпісаньня сусьветнага Пагадненьня аб барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй. Пратэсты прайшлі ў Празе, Бухарэсьце і шэрагу гарадоў Нямеччыны. На думку арганізатараў нямецкіх пратэстаў, у цэлым па краіне выйшлі на дэманстрацыі больш за 100 тысяч чалавек.

Пагадненьне, ужо падпісанае ЗША, Японіяй і некаторымі іншымі краінамі, парушае, на думку пратэстоўцаў, правы чалавека і свабоду карыстаньня Інтэрнэтам.

Дамова прадугледжвае абавязак правайдэраў выдаваць кантрольным структурам зьвесткі аб карыстальніках пры найменшым падазрэньні, што той ці іншы незаконна запампаваў кнігу ці фільм.

Пратэсты супраць дамовы ў Польшчы, ужо прывялі да таго, што ў гэтай краіне ратыфікацыя дакумэнту адкладзеная і там будуць праведзены перамовы ўрада з нязгоднымі. Урад Нямеччыны таксама вырашыў пакуль ўстрымацца ад падпісаньня дамовы пасьля выказаных міністрам юстыцыі сумневаў у збалянсаванасьці яго палажэньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG