Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя: міністры пакідаюць урад


Сутыкненьні паліцыі і дэманстрантаў на вуліцах Афінаў, 10 лютага 2012 году
Сутыкненьні паліцыі і дэманстрантаў на вуліцах Афінаў, 10 лютага 2012 году
У Грэцыі пра выхад з складу кааліцыйнага ўраду аб’явілі тры міністры — прадстаўнікі ультраправай партыі LAOS.

Яны патлумачылі свой крок нязгодаю партыйнага кіраўніцтва падтрымаць далейшыя жорсткія захады для бюджэтнай эканоміі, якіх вымагаюць ад грэцкага ўраду Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд — у абмен на новы пакет фінансавай дапамогі ў памеры 130 мільярдаў эўраў, безь якой краіне пагражае дэфолт. Разам з чальцамі LAOS пра адстаўку з пасады намесьніка міністра замежных справаў Грэцыі аб’явіў адзін з прадстаўнікоў сацыялістаў.

У пятніцу ў Грэцыі пачаўся 48-гадзінны страйк, арганізаваны прафсаюзамі супраць жорсткіх антыкрызісных мераў, у прыватнасьці супраць зьмяншэньня на 22 працэнты заробкаў дзяржаўных службоўцаў, скарачэньня працоўных месцаў і ўвядзеньня новых падаткаў.

Таксама сёньня ў Афінах здарыліся сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі-крытыкамі дзеяньняў ураду. Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як удзельнікі пратэстаў узяліся закідаць паліцыянтаў камянямі і запальнымі бомбамі. Для разгону дэманстрантаў паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG