Спадарожнік сканструявалі студэнты Варшаўскага політэхнічнага ўнівэрсытэту пры дапамозе адмыслоўцаў з Цэнтру касьмічных дасьледаваньняў Польскай акадэміі навук.
Запуск адбудзецца з касмадрому ў Францускай Гвінэі, які належыць Эўрапейскаму касьмічнаму агенцтву.
Ракета «Vega» разам з польскім спадарожнікам мае вывесьці на арбіту восем іншых спадарожнікаў.
Польскі спадарожнік будзе працаваць у тэставым рэжыме. Ён ня будзе рабіць здымкаў, бо на ім не абсталявана ніякіх камэраў. Яго асноўным заданьнем зьяўляецца выпрабаваньне новай сыстэмы кантраляванага вываду спадарожніка з арбіты. Гэтая сыстэма, калі яна апраўдае сябе на практыцы, будзе выкарыстаная для вываду з арбіты спадарожнікаў, якія ўжо адпрацавалі свой тэрмін, каб яны не пагражалі іншым касьмічным аб’ектам вакол Зямлі.