Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыванок для ёгі, каб зьняць боль


Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумары тыднёвіка «Reader’s Digest».

«Для лячэньня боляў у сьпіне звычайная ёга эфэктыўнейшая ў параўнаньні з бальшынёю традыцыйных мэтадаў, такіх як фізіятэрапія», – сьцьвярджае Пітэр Эбэйсі, мэдычны дырэктар Цэнтру здароўя ў каліфарнійскім Лос-Гатасе.

Старадаўняя ёга таксама дзейсна зьмякчае і іншыя болі – пэўна, дзякуючы таму, што злучае ваш розум, вашае дыханьне і рухі вашага цела. «Ёга ўзьдзейвае на ўсё цела, а ня толькі на адну яго частку, – падкрэсьлівае доктар Эбэйсі. – Калі чалавек цярпіць ад хранічнага болю, зазвычай усё ягонае цела мяняецца, таму лячэньне адной толькі часткі не дастатковае». Вось жа, змагаючыся з болем, запішэцеся на курсы ёгі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG