Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд ня будзе разглядаць зварот Кавалёвай


Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня за саўдзел у тэракце Ўладзіслава Кавалёва атрымала адказ з Канстытуцыйнага суду на свой зварот.

1 лютага 2012 году Любоў Кавалёва прасіла вынесьці рашэньне аб прызнаньні неканстытуцыйным палажэньня Крымінальна-выканаўчага кодэксу Беларусі, якое не прадугледжвае прыпыненьне выкананьня сьмяротнага пакараньня ў сувязі з падачай і рэгістрацыяй індывідуальнага паведамленьня ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У адказе Канстытуцыйнага суду паведамляецца, што ёсьць спэцыяльна ўпаўнаважаныя органы, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны суд, і толькі па іх зваротах выносіцца заключэньне аб неканстытуцыйнасьці нарматыўна-прававых актаў, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Любоў Кавалёва накіравала лісты наконт звароту ў Канстытуцыйны суд, Аляксандру Лукашэнку, у Савет Міністраў, Савет Рэспублікі, Палату Прадстаўнікоў, а таксама ў Вярхоўны суд. Яна просіць унесьці ў Канстытуцыйны суд прапанову, каб разгледзець пытаньне неадпаведнасьці Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам палажэньня ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе, дзе адсутнічае аснова і парадак прыпыненьня выкананьня сьмяротнага пакараньня ў сувязі са зваротам у міжнародныя органы расьсьледаваньняў і разбораў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG