МАРОЗНА...
...і пахмурна, але ўдзень час-часам выгляне сонца. Тэмпэратура: -23 — -19.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У ДК БелТГ ім. Н.Ф. Шарко (вул. Уральская, 3, ст. м. Трактарны Завод) выступае Віктар ШАЛКЕВІЧ зь лепшымі і новымі песьнямі. Пачатак а 19.00.
У Браславе ў Музэі традыцыйнай культуры сустрэча са швэдзкай пісьменьніцай Юі Вісландэр, на якой адбудзецца прэзэнтацыя яе кніжак, выдадзеных нядаўна ў Беларусі. Пачатак а 16.00.
У Вільнюсе ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце сустрэча студэнтаў са Станіславам Шушкевічам. Пачатак а 13.00.
* * *
У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Вашы дзеці» Аляксандры Дынько і «Падарожжа» Зьмітра Бартосіка. Зьміцер Бартосік гэтым разам наведае Мікашэвічы, горад Лунінецкага раёну Брэсцкай вобласьці.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1921 — у складзе Наркамату асьветы БССР створана Навукова-тэрміналягічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналёгіі на беларускай мове.
1940 — першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан.
1962 — адзін з найбольш славутых абменаў шпіёнамі паміж ЗША і СССР: зьбіты над СССР у 1961 пілёт амэрыканскага шпіёнскага самалёта U2 Фрэнсыс Гэры Паўэрс быў абменены на савецкага шпіёна Вільяма Генрыхавіча Фішэра, якога ў 1957 амэрыканцы засудзілі на 45 гадоў турмы.
У гэты дзень нарадзіліся:
1882 — беларускі пісьменнік Францішак Умястоўскі.
1883 — Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковец і палітычны дзяяч.
1868 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.
1903 — Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1943 — Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца.
У гэты дзень памерлі:
1938 — беларускі пісьменьнік Максім Гарэцкі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Пранцішак: Цо бо то паненка до мне, як до хлопа, гада. Чы бо то мы не моглісь фізычней паразмавяць? Прэце ж паненка такі шляхэтна естэсь, а то по-простэму і по-простэму.
Ганна: Няхай сабе і «па-простэму». Няўжо ж крыва лепш, як проста?
Карусь Каганец, «Модны шляхцюк».
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:
Падаражэлі цукар і грэчка
Клінаў: Мой «Шалом» — гэта «Вайна і мір»
Санкцыі ЗША супраць "Белнафтахіму" ўступілі ў дзеяньне