Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як знайсьці беларускую кнігу на кірмашы

8 лютага ў Менску ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспо» адчынілася XIX Менская міжнародная выстава-кірмаш.

Насупраць галоўнага ўваходу наведнікаў сустракае вялізарны плякат з расейскім надпісам «2012 — год книги». Зьлева зьверху — пра тое ж і на той жа мове расьцяжка. Уся інфармацыйная прадукцыя — таксама па-расейску. І ўсе выступоўцы на ўрачыстым адкрыцьці, пачынаючы ад міністра інфармацыі і сканчаючы кіраўніком праўладнага Саюзу пісьменьнікаў, прамаўлялі па-расейску.

З шыльдаў над стэндамі дваццаці краінаў-удзельніцаў вылучаецца сваёй трохмоўнасьцю ізраільская: «дзяржава Ізраіль, государство Израиль, the state of Israel». І на палічках пад шыльдай прывабліваюць увагу беларускамоўныя пераклады ізраільскіх пісьменьнікаў.

Кніжная выстава ў Менску

Кніжная выстава ў Менску.
1/15 Кніжная выстава ў Менску.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мікалай Чаргінец
2/15 Мікалай Чаргінец
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Побач з выставай
3/15 Побач з выставай
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Гэты здымак аздобіў стэнд Беларускага саюза пісьменьнікаў
4/15 Гэты здымак аздобіў стэнд Беларускага саюза пісьменьнікаў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кнігі ад паліграфкамбіната імя Якуба Коласа.
5/15 Кнігі ад паліграфкамбіната імя Якуба Коласа.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кнігі ад Arche.
6/15 Кнігі ад Arche.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кнігі пра Лукашэнку прадставілі стэнд Азэрбайджану.
7/15 Кнігі пра Лукашэнку прадставілі стэнд Азэрбайджану.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На стэндзе аднаго з расейскіх выдавецтваў.
8/15 На стэндзе аднаго з расейскіх выдавецтваў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Галоўны стэнд ад вэнэсуэльцаў.
9/15 Галоўны стэнд ад вэнэсуэльцаў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Вэнэсуэльскі танец ад беларусак
10/15 Вэнэсуэльскі танец ад беларусак
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Радзькоў і міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі
11/15 Першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Радзькоў і міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Эмблема выставы. Які сьцяг нагадвае вам?
12/15 Эмблема выставы. Які сьцяг нагадвае вам?
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кнігі ад выдавецтва «Беларусь»
13/15 Кнігі ад выдавецтва «Беларусь»
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Стэнд экзархата Беларускай праваслаўнай царквы.
14/15 Стэнд экзархата Беларускай праваслаўнай царквы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Галоўную частку выставы займае вэнэсуэльскія стэнды. На адкрыцьці граў аркестар з Вэнэсуэлы.
15/15 Галоўную частку выставы займае вэнэсуэльскія стэнды. На адкрыцьці граў аркестар з Вэнэсуэлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Пад шыльдай Швэцыі таксама шмат перакладаў на беларускую мову. Тут і папулярная дзіцячая літаратура, і бэстсэлер Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка зь Вітулы» і кніга беларускага гісторыка са Стакгольму Андрэя Катлерчука «Швэды ў гісторыі і культуры Беларусі».

А вось стэнд Славакіі даў прытулак цэламу недзяржаўнаму беларускаму выдавецтву «Радыёла-плюс», разьмясьціўшы на сваіх палічках ці ня тузін граматык і размоўнікаў выдавецтва, па якіх можна самастойна вывучыць мовы краінаў Эўразьвязу, а таксама дзіцячыя, мастацкія і навукова-папулярныя выданьні.

Крыху паблукаўшы, можна знайсьці і некалькі самастойных стэндаў з кнігамі недзяржаўных беларускіх выдавецтваў. Першым бачу «Мультымэдыйны партал». Цікаўлюся ў ягонага прадстаўніка Сержука Бахуна, як ідзе гандаль.

Схема стэндаў зь беларускімі кнігамі на кніжнай выставе.
Схема стэндаў зь беларускімі кнігамі на кніжнай выставе.

«Пакуль яшчэ людзей ня так шмат, але падыходзяць, цікавяцца, глядзяць. Так што добра, што мы тут, што можам паказаць сябе. Шмат хто просіць візытоўкі, і расейцы нават некаторыя падыходзяць, цікавяцца нашымі кніжкамі. Найбольшае зацікаўленьне выклікае расейска-беларускі слоўнік Некрашэвіча і Байкова і нумары часопіса „ARCHE“ пра Другую ўсясьветную вайну. Гэты пэрыяд, напэўна, найбольш цікавіць, мы трошкі адрозьніваемся ў нашых выданьнях ад афіцыйнай інфармацыі і людзі шукаюць нейкую новую інфармацыю».

Побач разьмясьціліся палічкі кнігарні «логвінаЎ», якая арандуе найбольшую з усіх беларускіх незалежных удзельнікаў выставы плошчу — чатыры квадратныя мэтры. У «Мультымэдыйнага парталу», выдавецтва «Тэхналёгія» і прыватнага выдаўца Зьмітра Коласа — па два квадраты.

Арт-дырэктар кнігарні «логвінаЎ», Павал Касьцюкевіч пачаткам працы задаволены:

«Усё добра. Зараз пагляджу па сьпісах, хто найбольш папулярны. Так — гэта намінанты на прэмію імя Ежы Гедройца».

Кнігі-намінанты абгорнутыя інфармацыйнымі стужачкамі і адразу вылучаюцца на палічках. Аўтары дзьвюх зь іх правядуць на выставе аўтограф-сэсіі.

9 лютага а 18-й Уладзіслаў Ахроменка будзе падпісваць сваю «Тэорыю змовы», а 11 лютага а 15-й Павал Касьцюкевіч пакіне аўтограф на купленых асобніках сваёй кнігі «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG