Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП прапануе, каб усе вылучэнцы былі партыйнымі


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Стратэгію выбарчай кампаніі, якую прапануе Аб’яднаная грамадзянская партыя, 8 лютага абмеркавалі партнэры АГП па «кааліцыі шасьці».

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька:

«Усё прайшло нармальна. Але пасьля ўсіх папярэдніх выпадкаў мы вырашылі не выходзіць болей да журналістаў, пакуль ня будзе канкрэтных вынікаў. Таму давядзецца пэўны час пачакаць. У сёньняшніх кансультацыях удзельнічалі прадстаўнікі пяці суб’ектаў, акрамя партыі „Справядлівы сьвет“. Але не таму, што яны адмовіліся, а таму, што зь імі адбылася тэхнічная накладка».

Сутнасьць стратэгіі АГП у тым, каб не прывязваць сваю дзейнасьць да восеньскіх выбараў, а скарыстаць гэтую кампанію выключна для інфармацыйнай працы — давесьці праўду пра становішча ў краіне празь дзяржаўныя тэлебачаньне, радыё і друк, што дазваляе выбарчае заканадаўства. Для таго каб такі плян стаў рэальным, АГП прапануе, каб абсалютна ўсе вылучэнцы былі сябрамі зарэгістраваных палітычных партыяў і падпарадкоўваліся партыйнай дысцыпліне.

На думку лідэраў АГП, такі плян больш эфэктыўны за звычайны байкот.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць адбыцца ў верасьні 2011 году.

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG