Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Устаньце і палічыце да 60


Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы будзем друкаваць адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумару тыднёвіка «Reader’s Digest».

Незалежна ад таго, як моцна вы пацееце ў спартовай залі пасьля працы, гэта няшмат вам дапаможа, калі ўвесь працоўны дзень вы праводзіце седзячы.

Дасьледнікі сьцьвярджаюць, што тыя, якія ўстаюць з працоўнага крэсла часьцей — нават усяго на адну хвіліну — маюць танчэйшую талію, ніжэйшы халестэрын і лепшую інсулінавую рэакцыю, чым тыя, якія ўставаць лянуюцца. І гэта незалежна ад таго, колькі часу гэтыя людзі прысьвячаюць іншым фізычным практыкаваньням.

А яшчэ лекары кажуць, што частае ўставаньне памяншае рызыку захворваньня на рак. Паводле найноўшых досьледаў, рызыка захворваньня ракам тоўстай кішкі ў людзей, якія правялі дзесяць гадоў за сядзячай працай, амаль у два разы вышэйшая, чым у тых, у каго праца патрабуе больш рухавай актыўнасьці.

Людзям не прывыклым да ўставаньня ў офісе варта пачаць гэтую звычку ад уставаньня падчас тэлефанічных размоваў. І варта таксама афармляць усё сустрэчы з наведнікамі і калегамі ў офісе ў «стоячым або шпацырным рэжыме».

Паводле Крыс Фрэйтаг, амэрыканскай экспэрткі ў пытаньнях фітнэсу, людзі, якія пачынаюць такія практыкаваньні, спачатку рэагуюць амаль аднолькава: «Гэта самая дурнаватая рэч на сьвеце». Але пасьля месяца такога ўставаньня іх рэакцыя мяняецца на: «О, я важу на два кіляграмы менш».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG