Мясцовыя ўлады, дыпляматы, прадстаўнікі грамадзкасьці ўсклалі кветкі ля адноўленай сядзібы Касьцюшкі.
Акрамя мясцовых уладаў і прадстаўнікоў грамадзкасьці, на ўрачыстасьці ў Косава прыехалі дыпляматы амбасадаў ЗША, Польшчы, Швэйцарыі, Расеі. Напачатку дэлегацыі ўсклалі кветкі да каменю з шыльдай Касьцюшку каля адноўленай 7 гадоў таму сядзібы.
Потым адбылася экскурсія ў музэй Касьцюшкі, які месьціцца ў сядзібе на тым самым падмурку, на якім яна знаходзілася і стагодзьдзі раней. Дэлегацыі прывезьлі музэю падарункі, сярод якіх каштоўныя рэчы часоў Тадэвуша Касьцюшкі.
Ва ўрачыстых прамовах дыпляматы адзначылі значнасьць постаці Тадэвуша Касьцюшкі для многіх краінаў сьвету. У прыватнасьці, кіраўніца аддзелу адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Менску Кэры Лі падкрэсьліла тое, што ідэі Касьцюшкі актуальныя і сёньня:
«Яго ідэі аб свабодзе і роўнасьці амаль на стагодзьдзе апярэдзілі палітычную думку ў Эўропе і Амэрыцы. І яны актуальныя і сёньня».
Прыехалі ў Косава і прадстаўнікі грамадзкасьці зь Берасьця, Баранавічаў, Бярозы, шмат тут прысутнічала і мясцовых людзей. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык кажа, што для яго постаць Касьцюшкі – гэта сымбаль Беларусі:
«Я прыехаў сюды як украінец, каб ушанаваць памяць героя, сымбаля Беларусі – Касьцюшку. Таму што такія героі патрэбныя і ў наш час. І напэўна, каб ён зараз устаў з магілы, то сказаў бы, што так ня трэба жыць, мы мусім жыць як людзі ў гэтай краіне, бо мы жывем у Эўропе».
Мясцовы, івацэвіцкі актывіст Станіслаў Халадовіч кажа, што Касьцюшка змагаўся за ідэалы, якіх у нашай краіне няма цяпер:
«Я так мяркую, што калі б даведаўся Касьцюшка, што зараз робіцца ў нашай краіне, за якую ён гатоў быў галаву скласьці, дык ён некалькі разоў перавярнуўся б у магіле».
Спадар Халадовіч кажа, што тым ня меней, ушаноўваць змагара за волю і дэмакратыю вельмі важна менавіта ў нашай краіне.