Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзякуючы БНФ, рукі мыюць не ва ўнітазе»


Алег Воўчак
Алег Воўчак

Госьць Свабоды – праваабаронца Алег Воўчак. 31 студзеня ён выйшаў са сьледчага ізалятара на Акрэсьціна пасьля 4-х сутак арышту паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Алег Воўчак – былы сьледчы, кіраўнік грамадзкага аб'яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву», зарэгістраванага ў Кіеве.

Соўсь: Алег, гэта ваша першая адседка?

Воўчак: У 1999 годзе разам зь Віктарам Ганчаром мы ўдзельнічалі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, і нас у лютым на адным з паседжаньняў усіх затрымалі, але ўлічылі, што я ўдзельнік вайны ў Аўганістане, мяне адпусьцілі і пакаралі штрафам. Таму гэта другая адміністрацыйная адказнасьць за столькі гадоў і першая адседка, так.

Соўсь: Некалькі гадоў таму былі выдадзеныя «Акрэсьцінскія дзёньнікі» з успамінамі розных людзей пра адседку ў гэтым СІЗА, у тым ліку Анатоля Лябедзькі, Сямёна Печанка, Аляксея Марачкіна. Прадмову да дзёньнікаў напісаў старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца ў Жодзінскай турме. Калі б вы пачалі пісаць акрэсьцінскі дзёньнік, на якія моманты найбольш акцэнтавалі ўвагу?

Воўчак: Першае – што холадна. Першыя суткі я ўсяго 20 хвілін спаў. Гэта было так жудасна. Даводзілася скокаць, гушкацца, адціскацца. І я ўспомніў апавяданьне Васіля Быкава, дзе чалавек патрапіў у падобныя ўмовы, а я гэтага ня мог сабе ўявіць. Цяпер я ўявіў. І я быў адзін. Потым мяне перавялі ў іншую камэру. Крыху цяплей было, але мы спалі ва ўсёй вопратцы на голым ДСП, і скразьнякі былі такія моцныя, што зноў пэрыядычна трэба было ўставаць, скокаць і адціскацца, каб сагрэцца. Форткі ўсе разьбітыя, адтуль і дзьме. А другое – там тынк зь дзірачкамі, дзе вільгаць зьбіраецца, мікробы, бруд усякі. І гэта таксама псуе здароўе людзей, якія там знаходзяцца. Харчаваньне для мяне, як былога салдата, было нармальнае. Лыжкі сталі даваць цэлыя. Калісьці Шчукін пісаў, што яму выдалі палову лыжкі.

Соўсь: Як на Акрэсьціна вымяраецца час?

Воўчак: Адзінае, як мы вымяралі – у дзьве гадзіны самалёт пралятаў, і ўсе арыштаваныя па гэтым арыентаваліся.

Соўсь: Ці згадваюць у СІЗА праваабаронцу Валера Шчукіна, дзякуючы частым адседкам і скаргам якога, зьмяніліся некаторыя парадкі на Акрэсьціна?

Воўчак: Ня толькі яго. Мне адразу, у першай камэры ці ў другой, ня памятаю, сказалі, што дзякуючы БНФ, рукі мыюць не ва ўнітазе, як раней, а вывелі асобна трубку і зрабілі ўмывальнік. Ну і трохразовае харчаваньне... Я ўжо казаў: мы шмат грошай трацім на стадыёны, лядовыя палацы, арэны. А чаму б не рэстаўраваць вось гэтае месца для людзей. Там людзі розныя: ёсьць і зь нізкім статусам, і ёсьць нармальныя. Чаму ім не зрабіць людзкія ўмовы? Мы ж людзі. І зразумела, людзі пакрыўджаныя, што як з быдлам абыходзяцца. Маецца на ўвазе само ўтрыманьне. Да супрацоўнікаў пытаньняў няма, усё карэктна.

Соўсь: Вы правялі 4 дні за кратамі. Натуральна думалі ў гэтыя дні пра тых, хто даўно ў няволі – пра Саньнікава, Статкевіча, Бандарэнку, Дашкевіча ды іншых палітвязьняў. Уяўлялі сябе на іх месцы?

Воўчак: Вядома, я зразумеў, наколькі гэта ўсё цяжка і псыхалягічна, і маральна. Мы нават там з хлопцамі сьмяяліся – вось каб сюды якога чыноўніка пасадзіць, хоць бы на суткі. Вельмі цяжка сядзець, нават на гэтых сутках.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:46 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG