Як перадае агенцтва France Presse са спасылкай на мясцовых вайскоўцаў, удары ў правінцыі Аб'ян ажыцьцяўляліся з амэрыканскіх ваенных самалётаў. Улады ЗША не пацьвярджаюць, але і не абвяргаюць гэтую інфармацыю.
Паводле зьвестак газэты New York Times, ЗША яшчэ летась меркавала ўзмацніць ціск на баевікоў, якія хаваюцца на поўдні Емэну. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца зьнішчальнікі і самалёты-бесьпілётнікі.