Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў абвяргае заяву МУС


Андрэй Саньнікаў, архіўнае фота
Андрэй Саньнікаў, архіўнае фота

Дэпутат Эўрапарлямэнту Марэк Мігальскі зьвярнуўся ў Эўракамісію з просьбай умяшацца ў справу палітзьняволенага, а таксама заклікаў адміністрацыю калёніі «Віцьба-3» выконваць належныя ўмовы адбыцьця пакараньня. Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру з просьбай правесьці праверку па факце жорсткага абыходжаньня з Андрэем Саньнікавым. Тым часам становішча палітзьняволенага не зьмянілася.

У панядзелак з Андрэем Саньнікавым сустрэўся адвакат, які распавёў пра шырокі грамадзкі розгалас, выкліканы інфармацыяй пра падзеі, якія адбываюцца зь ім у калёніі. У сваю чаргу Андрэй Саньнікаў заявіў, што ягонае становішча не зьмянілася, кажа жонка палітвязьня, журналістка Ірына Халіп:

«Андрэй сказаў, што ў яго ўсё бязь зьменаў. Ён вельмі ўдзячны мне, што я гэтую інфармацыю пра яго распаўсюдзіла, бо я прасіла адваката пра ўсё гэта распавесьці. Ён таксама пацьвердзіў дату 20 лістапада, так што няхай не спрабуюць спэкуляваць, кшталту, а мо яна ўсё пераблытала — яна ж такая эмацыйная. Я таксама прасіла адваката распавесьці пра чалавека, які абвясьціў галадоўку на знак пратэсту — пра Андрэя Нікалаева, і Андрэй вельмі прасіў перадаць, каб ён спыніў галадоўку. Бо ў гэтых умовах і спадару Нікалаеву, і ўсім нам неабходна берагчы здароўе для будучай барацьбы».

У зьвязку з падзеямі вакол Андрэя Саньнікава, а менавіта — тым, што ён напісаў 20 лістапада заяву з просьбай аб вызваленьні на імя Аляксандра Лукашэнкі, а таксама з катаваньнямі, пагрозамі і жорсткім абыходжаньнем — праваабарончая арганізацыя «Беларускі Хэльсынскі камітэт» зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай праверыць факты, якія на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі агучыла Ірына Халіп.

Гары Паганяйла: «Фактам катаваньняў мы надаем вялікае значэньне, а таму просім Генэральную пракуратуру праверыць усе факты, якія агучыла жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп, і каб пракуратура адрэагавала, калі сапраўды ёсьць нейкія парушэньні, ды адказала на наш дакумэнт. Зараз мы таксама займаемся справай палітвязьня, але гэтым разам — Зьмітра Бандарэнкі, у якога адабралі кій, прымушаюць працаваць і зьмяшчаюць ва ўмовы, роўныя зь іншымі вязьнямі, хоць ён перанёс апэрацыю».

Паводле былога прэсавага сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Атрошчанкава, спэцдакладчыку ААН па катаваньнях накіраваная скарга з просьбай расьсьледаваць факты катаваньня былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG