Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН занепакоеная катаваньнямі затрыманых у Лібіі


Камэры былой сакрэтнай турмы рэжыму Кадафі паўстанцы выкарыстоўваюць для затрыманьня былых яго прыхільнікаў.

Прадстаўніцтва ААН прапануе пераходнаму ўраду Лібіі ўзяць пад свой кантроль усе часовыя турмы для прадухілення злачынстваў у дачыненьні да затрыманых.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Нэві Пілэй заявіла, што колішнія паўстанцкія групоўкі трымаюць пад вартай да 8000 зняволеных, у дачыненьні да іх праводзяцца "катаванні, пазасудовыя пакараньні сьмерцю, згвалтаваньні як мужчын,так і жанчын."

Міжнародная арганізацыя “Дактары бязь межаў” прыпыніла ў чацьвер сваю працу ў лібійскім горадзе Місрата, паколькі многія затрыманыя дастаўляліся для лячэньня толькі для таго, каб яны ачунялі для далейшых допытаў. Amnesty International таксама заявіла ў чацьвер, што мае факты пра зьдзек са зьняволеных ў іншых гарадах.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG