Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўлінскага не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты Расеі


Грыгоры Яўлінскі
Грыгоры Яўлінскі

Цэнтральная выбарчая камісія Расеі сёньня адмовіла ў рэгістрацыі лідэра партыі «Яблык» Грыгорыя Яўлінскага кандыдатам у прэзыдэнты на выбары, прызначаныя на 4 сакавіка.

Камісія забракавала больш чым 20% подпісаў, сабраных у падтрымку кандыдатуры Яўлінскага. Паводле выбарчага заканадаўства Расеі, дапушчальная колькасьць забракаваных подпісаў не павінна быць большай за 5%.

ЦВК Расеі зарэгістравала пяць кандыдатаў у прэзыдэнты: прэм’ер-міністра і старшыню партыі «Адзіная Расея» Ўладзіміра Пуціна, кіраўніка кампартыі Генадзя Зюганава, лідэра партыі «Cправядлівая Расея» Сяргея Міронава, старшыню ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага і бізнэсмэна Міхаіла Прохарава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG